"Слуцкае паўстаньне 1920: зямля і воля!" 27.11.2016 - Акцыя менскіх этна-анархістаў па ўшанаваньню памяці слуцкіх паўстанцаў ды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну! Гэроі безпрэцэдэнтнага ў гісторыі Беларусі самастойнага і масавага збройнага выступу за сацыяльную і нацыянальную свабоду заслугоўваюць большае ўвагі, чым сымбалічныя ўзгадкі раз на год. Заклікаем далучацца да акцыяў ушанаваньня і аднаўленьня гістарычнай памяці! -— Увосень 1920, калі Беларусь была разарваная на дзьве часткі паміж Польшчай і Расеяй, у Слуцкім павеце намаганьнямі эсэраў стыхійныя пратэстныя настроі сялянства былі заарганізаваныя ў наймацнейшы самастойны збройны выступ беларусаў за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне. Месяц, некалькі тысяч жаўнераў дабраахвотнікага сялянскага войска чынілі гераічны супраціў пераважаючым бальшавіцкім ордам. У тых жа часах на Случчыне закладаліся падмуркі новага грамадзкага ладу: пашыралася каапэрацыя, самакіраваньне, салідарнасьць і ўзаемадапамога ў грамадзтве, адчыняліся беларускія школы і асьветніцкія гурткі. Пасьля падаўленьня Слуцкага Паўстаньня, частка былых паўстанцаў дзесяццягодзямі працягвала вызволную барацьбу, у тым ліку праз актыўны супраціў у лясах: гэтак, напрыклад, сялянскі атаман Юрка Моніч трымаў пад сваёй абаронай сялянства некалькіх паветаў Меншчыны ажно да 1924 году. Павяртаў сялянам награбаванае бальшавікамі майно і правіант,нішчыў іх так,што на пазнейшых допытах сяляне не мелі уяўленьня аб ворганах савецкае улады. Няхай прыклады нашых адважных продкаў натхняюць нашчадкаў на годны працяг барацьбы !